Кругласутачнае вяшчанне па ўсім свеце і ў сетцы інтэрнэт. Радыё "Сталіца" 21 год у эфіры!

21 сентября 2019

21 год эфірнага вяшчання. Адзіная ў краіне беларускамоўная радыёстанцыя FM-фармату сёння адзначае дзень нараджэння. Структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі сустракае свята пад дэвізам "Ну і дзянёк!" і змяняе свой эфір. У плэй-лісце паводле традыцыі гарачыя рок-хіты і віншаванні ад музыкантаў, чые песні можна пачуць на хвалях "Сталіцы". Зараджаць слухачоў добрым настроем і дарыць прызы ў прамым эфіры з 10 раніцы да 17 гадзін вечара будуць нечаканыя дуэты вядучых . 

Таццяна Шышло, загадчык аддзела музычных праграм радыё "Сталіца": "Што да новага сезону, то менавіта 21 верасня ў святочны дзень адбудзецца прэзентацыя нашай новай праграмы "Суботнік". Па суботах штотыдзень вядучыя Вольга Нікольская і Марта Худалей будуць забаўляць тых слухачоў, што рана прачынаюцца, рознымі цікавымі рэчамі".

У новым сезоне слухачоў чакаюць яшчэ дзве прэм'еры. Гэта інтэрактыўныя праграмы з удзелам слухачоў "Тэхнаманія" і "Спорт-фалеа". 

Сёння "Сталіца" вяшчае 24 гадзіны за суткі на ўльтракароткіх радыёхвалях па ўсёй рэспубліцы і на частаце 105,1 FM у Мінску. А таксама па ўсім свеце ў рэжыме рэальнага часу ў сетцы інтэрнэт.