Крызіс з каранавірусам можа каштаваць сусветнаму турызму $22 млрд

27 февраля 2020
Літаральна кожную гадзіну паступаюць паведамленні аб новых краінах, дзе ўпершыню выявілі каранавірус. На гэтую гадзіну спіс папоўнілі Эстонія, Данія, Нарвегія, Румынія, Фінляндыя, Паўночная Македонія і Грузія. Часта размова ідзе пра адзінкавыя выпадкі заражэння тых, хто прыбывае з больш небяспечных рэгіёнаў. 

Расце сумная статыстыка і ў Італіі - там колькасць інфікаваных набліжаецца да 480. 10  новых выпадкаў за суткі пацвердзілі ў Германіі. British Airways адмяняе дзясяткі рэйсаў у Мілан.

У Іране  ўжо 22 загінуўшых. Там уведзены абмежаванні на паездкі і прыпынены пятнічныя малітвы.

Усяго ж за межамі Кітая каранавірус пацверджаны ў 3,5 тысячы чалавек. Страты ад крызісу вакол захворвання ацаніў Сусветны савет па турызме і падарожжах. Ён можа каштаваць сферы падарожжаў 22 мільярды долараў.