Крысціна Арбакайтэ сёння ў Актуальным інтэрв'ю

12 октября 2013
Яна нарадзілася ў сям'і тады яшчэ маладой спявачкі Алы Пугачовай і артыста Мікаласа Орбакаса. Сваю першую ролю сыграла ў фільме Ралана Быкава Пудзіла, упершыню з'явілася на сцэне ў 1983 годзе і выканала ў дуэце з маці песню А ведаеш, усё яшчэ будзе. Сёння на рахунку Крысціны Арбакайтэ два дзясяткі прац у тэлевізійных і мастацкіх фільмах, а рэпертуар налічвае больш за 150 песень. Актуальнае інтэрв'ю з заслужанай артысткай Расіі Крысцінай Арбакайтэ глядзіце сёння на інфармацыйным канале Панарама.