Вадохрышчанская куцця ў праваслаўных. Што адбываецца ў храмах напярэдадні Богаяўлення

18 января 2019

У праваслаўных сёння Вадохрышчанская куцця. У гэты дзень у храмах і на адкрытых вадаёмах па ўсім свеце свяшчэннікі праводзяць асаблівы чын асвячэння вады.

У гэтыя хвіліны ля Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску - галоўнага праваслаўнага храма Беларусі - працуе наша здымачная група.

На сувязi са студыяй  Наталля Бардзілоўская (прамое ўключэнне).

Іерэй Андрэй Ламакін, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска: "У царквы ёсць дзве галоўныя сілы. Першая - гэта сіла Божая. Другая - гэта вера чалавечая. Цуды, калі гэтыя дзве сілы злучаюцца. Самой па сабе святасці вады, абразоў або іншых нейкіх святынь няма. Ёсць сіла Бажая, якая даецца чалавеку, які мае веру ў Бога. Праз што гэта будзе - праз ваду, абраз, просвірку або іншае - гэта не так важна. Таму не варта надзяляць ваду аўтаномнай містычнай сілай. Яна моцная, бо праз яе дзейнічае Бог".