Вадохрышча. У храмах здзяйсняецца чын водаасвячэння

19 января 2019

Праваслаўны свет сёння адзначае Вадохрышча - адну з самых значных дат хрысціянскага календара. Менавіта ў гэты дзень, паводле падання, Ісус Хрыстос хрысціўся ў водах ракі Іардан.

З тых часоў і бярэ пачатак традыцыя надзяляць калядную ваду гаючымі ўласцівасцямі. У храмах на куццю, а таксама сёння здзяйсняецца чын водаасвячэння. Трохразовае апусканне крыжа з малітвай - і пасля таемства вада становіцца асаблівай. Лічыцца, што глыток такой вады дапамагае ў выпадку духоўнай або цялеснай патрэбы.

З раніцы ля храмаў па святую ваду чэргі. Вернікі вераць, што яна дапамагае пры розных хваробах і застаецца прыдатнай для піцця ўвесь наступны год.

Па асвячоную ваду можна прыходзіць у царкву да вечара.