Крэатыўнае віншаванне з Днём маці ў мінскім радзільным доме

14 октября 2020
Незвычайна ў 6-м радзільным доме Мінска маладых мам павіншавалі Беларуская федэрацыя прафсаюзаў і МНС. З дапамогай спецыяльнай вышкі яны перадалі праз вокны радзільні кветкі і падгузкі. Атрымалася і  добра, і бяспечна: у перыяд распаўсюджвання каранавіруса здароўю мам і  немаўлят асаблівая ўвага. Акрамя гэтага, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, пляцоўку ля радзільні  ператварылі ў канцэртную. Для мам іграў Прэзідэнцкі аркестр і спявалі беларускія артысты.