Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях

29 июля 2017

Штармавое папярэджанне аб'яўлена на сёння і ў Беларусі. Чырвоны ўзровень небяспекі - у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Тут чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы, парывісты вецер. А вось з панядзелка ў Беларусь прыйдзе спякота. Увесь наступны тыдзень будзе плюс 30 і нават вышэй, і без дажджоў.