Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з адной са сталічных службаў кейтэрынгу запускае акцыю "Медабед"

3 апреля 2020

Бясплатныя абеды сёння прывезлі персаналу мінскай бальніцы нумар 4

 Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з адной са сталічных службаў кейтэрынгу запускае акцыю "Медабед": раз за тыдзень на працягу месяца яны будуць дастаўляць хатнія абеды ў чацвёрку. Сёння сюды прывезлі 110 порцый. У кожным смачным камплекце - суп, гарачае, салата і нават кампот. 
Персанал, які адказвае за бескантактавую дастаўку, будзе прыязджаць у масках, пальчатках і з антысептыкамі. А кухня і машына абавязкова пройдуць дэзінфекцыю