Напярэдадні Дня піянераў сёння на плошчы Перамогі ў Мінску чырвона-зялёныя гальштукі ўпершыню ў жыцці прымерылі 18 хлопчыкаў і дзяўчынак. Урачыстая лінейка і клятва: служыць людзям і краіне добрымі справамі і подзвігамі. Дарэчы, менавіта гальштук з часоў Савецкага Саюза застаўся нязменным адметным знакам піянераў.
Вікторыя Мінанова, старшыня Цэнтральнага савета грамадскага аб'яднання Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя: Раней былі гальштукі чырвонага колеру, у нашых бацькоў. А зараз у Беларускай піянерскай рэспубліканскай арганізацыі гальштук чырвона-зялёнага колеру. У юных піянераў гальштук чырвона-зялёнага колеру без белай стужкі, у лідараў, у важатых ужо дадаецца белая стужка.














