Фарбы восені ў Батанічным садзе

16 октября 2019
Такім цяплом прыемна адчуць усю палітру восені. Зараз у Батанічным садзе ў Мінску квітнеюць хрызантэмы - усяго каля 50 відаў. Ярка-жоўтыя, ружовыя, белыя, бардовыя і бэзавыя - усе рознай формы і велічыні. Убачыць іх цвіценне можна прыблізна да сярэдзіны лістапада. Дарэчы, у перакладзе хрызантэма - гэта залатая кветка. Яе лічаць каралевай восеньскага балю кветак.

Таксама ў Батанічным садзе цвітуць ружы. Убачыць прыгажосць гэтых кветак можна будзе яшчэ некалькі дзён.