Палац Незалежнасці акунуўся ў атмасферу вытанчанасці і элегантнасці. Сёння тут пройдзе Рэспубліканскі навагодні баль - прыгожая традыцыя суверэннай Беларусі. Літаральна ў гэтыя хвіліны старт урачыстасцям дадзены. Кожны год арганізатары праводзяць свята ў рознай стылістыцы. Сёлета ўдзельнікаў азнаёмяць з нацыянальнымі бальнымі традыцыямі XVIII і XIX стагоддзяў. Госці трапяць у цудоўную атмасферу палацавых баляў і змогуць адчуць сябе героямі свецкага раўту. Сярод запрошаных таленавітыя студэнты і старшакласнікі з розных рэгіёнаў краіны. І гэты навагодні падарунак яны заслужылі сваімі поспехамі ў вучобе, творчасці і спорце. Але кружыцца ў танцах сёння будуць і тыя, каго мы прывыклі бачыць толькі ў дзелавым - вышэйшыя службовыя асобы, члены ўрада. Непасрэдным удзельнікам урачыстасцей сёння па традыцыі стане і Прэзідэнт.
Прыгожая традыцыя суверэннай Беларусі - стартаваў Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі
24 декабря 2021













