Каўчэг з мошчамі свяціцеля Спірыдона, якога асабліва шануюць хрысціяне, даставілі ў Мінск. Грэчаскую дэлегацыю на чале з Мітрапалітам Керкірскім Нектарыем сустрэлі праваслаўныя свяшчэннікі разам з вернікамі. Адразу ж у аэрапорце адбылося богаслужэнне, падчас якога людзі змаглі прыкласціся да мошчаў святога Спірыдона. Яму належаць мноства цудаў лячэння і аздараўлення вернікаў. Святыя мошчы будуць знаходзіцца ў Мінску ў Свята-Духавым кафедральным саборы да панядзелка. Затым святыню чакаюць у Полацку, Жыровічах, Кобрыне і Брэсце. Назад у Грэцыю каўчэг з мошчамі цудатворцы вернецца 18 мая.