Каўчэг з правай рукой княгіні Елісаветы прыбыў у Беларусь

19 мая 2018

Нью-Ёрк - Вена - Мінск. Пераадолеўшы часавыя паясы, у Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся борт з ЗША. Дэлегацыя Знаменскага сінадальнага сабора Нью-Ёрка пад кіраўніцтвам протаіерэя Андрэя Сомера даставіла ў беларускую сталіцу каўчэг са святымі мошчамі прападобнапакутніцы княгіні Елісаветы і яе паплечніцы манашкі Варвары. У 17 гадзін у Свята-Духавым кафедральным саборы адбудзецца цырымонія вітальнай сустрэчы святыні Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, беларускім святарствам і вернікамі. Пасля ўсяночнага набажэнства праваслаўныя змогуць прыкласціся да каўчэга з мошчамі. У галоўным саборы на Нямізе святыня прабудзе да заўтрашняга вечара, пасля чаго пераедзе ў Свята-Елісавецінскі манастыр і да 22 мая будзе круглыя суткі адкрытая для наведвання.

Вялікая княгіня Елісавета - унучка каралевы Вялікабрытаніі і прынцэса Гесенская, жонка рускага князя Сяргея Раманава, вядомая дабрачынніца і заснавальніца сацыяльных службаў у Расіі канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Яна шануецца за асвету і міласэрнасць.