Каўчэг з часціцай мошчаў апостала Андрэя Першазваннага прыбыў у Аляксандра-Неўскі храм

8 января 2016

Праваслаўны Мінск сустрэў святыню. Каўчэг з часціцай мошчаў апостала Андрэя Першазваннага сёння прыбыў у Аляксандра-Неўскі храм. Сустрэчу вялікай святыні ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Часціцы мошчаў апостала дастаўленыя з грэчаскага вострава Корфу. Зараз па благаславенні Мітрапаліта Нектарыя святыня даступная для пакланення беларусам.

Пасля сустрэчы святога каўчэга прайшла Боская літургія. Пакланіцца мошчам вучня Хрыстовага змогуць усе, хто жадае.