Каўчэг з часцінкамі мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай і ікона святой прыбылі ў Барысаўскую епархію. Духоўную рэліквію даставілі ў Беларусь з Элісцінскай і Калмыцкай епархіі, дзе захоўваецца святыня.
Знаходжанне мошчаў адной з ушанаваных і любімых праваслаўных святых праходзіць па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Да 9 лістапада каўчэг з іконай прабудуць у Барысаве і чаргова будуць прадстаўлены для пакланення ва ўсіх сямі храмах горада. Пасля ж мошчы святой Матроны правязуць па праваслаўных прыходах Барысаўскай епархіі.
Мяркуецца, што духоўны ваяж атрымае працяг у беларускай сталіцы і цэрквах Мінскага раёна.
Галоўным месцам пакланення мошчам святой блажэннай Матроны Маскоўскай з'яўляецца Пакроўскі манастыр у Маскве. Часцінкі праведніцы захоўваюцца і ў некаторых іншых праваслаўных храмах Расіі.













