Кацельню на 10 МВт адкрылі ў Мядзельскім раёне, а ў Слуцку новая энергакрыніца спальвае фрэзерны торф

1 ноября 2021

Колькасць энергетычных аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія выкарыстоўваюць мясцовыя віды паліва, павялічваецца ў нашай краіне. Так, з 3833 кацельных жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўжо 2720 перавялі на спальванне трэсак або торфу. Напрыклад, у Мінскай вобласці адразу два навічкі: кацельню на 10 мегават адкрылі ў Мядзельскім раёне. Яна дапаможа мясцовым энергетыкам эканоміць амаль 2 мільёны рублёў штогод. А ў Слуцку новая энергакрыніца спальвае фрэзерны торф, які здабываюць недалёка ад райцэнтра. Дарэчы, усё абсталяванне айчыннай вытворчасці. Дзякуючы новай кацельні цяплом і гарачай вадой забяспечваюць мікрараён, а гэта больш за 6 тысяч гараджан плюс сацыяльныя аб'екты. 

У гэтым годзе магутная кацельня на драўняных шчэпках з'явілася і ў пасёлку Бараўляны Мінскага раёна. У найбліжэйшыя 4 гады ў цэнтральным рэгіёне пабудуюць звыш 20 аб'ектаў энергетыкі на мясцовых відах паліва.