Кот працуе ў сталічным магазіне "Прырода"

2 ноября 2019

Пазаштатнаму супрацоўніку прадаўцы далі прытулак яшчэ пяць гадоў таму. Сёння Васіль - адзіны гадаванец заамаркета, які не прадаецца. Мурлыка прыязна ставіцца да ўсіх жывых істот, папугаяў не палохае, рыб з акварыума лапай не выцягвае. Наадварот, заўсёды салодка спіць побач. Кот-ахоўнік заўсёды ветлівы і з наведвальнікамі магазіна.

Спачатку супрацоўнікі магазіна спрабавалі ўладкаваць ката ў надзейныя рукі, але Васіль не захацеў пакідаць упадабанае месца.