Касцёл Праабражэння Гасподняга ў Наваградку афіцыйна атрымае статус святога месца

18 июля 2018

Адзін з найстарэйшых каталіцкіх храмаў Беларусі, дзе хрысцілі Адама Міцкевіча, - касцёл Праабражэння Гасподняга ў Наваградку афіцыйна атрымае статус святога месца. Яго гісторыя пачалася 6 стагоддзяў таму. Пра святыню - Алена Борматава.

Фара Навагрудка – святыня Беларусі. Помнік эпохі Вялікага Княства Літоўскага. Ён быў і духоўным прытулкам для тысяч людзей, і крэпасцю падчас батальных кампаній. Архітэктура касцёла захавала элементы готыкі і сармацкага барока – элементы розных эпох як напамін пра багатую гістарычную спадчыну.

Навагрудскі фарны касцёл не аднойчы станавіўся цэнтрам гістарычных падзей. Яго будаваў Вітаўт – вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага, тут вянчаўся Ягайла з 17-гадовай Соф'яй Гальшанскай. Тут жа хрысцілі Адама Міцкевіча. А пра цудатворны абраз Маці Божай Навагрудскай можна прачытаць у знакамітай «Гражыне» таго ж Міцкевіча.

Паэт дзякаваў святыні за сваё выздараўленне. Адзін з многіх цудаў, дакументальна зафіксаваны. А зараз сам касцёл стане агульнапрызнаным святым месцам. Навагрудскі касцёл афіцыйна стане звацца санктуарыем.

Навагрудскі санктуарый стане 12-м у Беларусі і пятым у Гродзенскай дыяцэзіі. Выключнае месца пашаны. З касцёлам звязаны гісторыі дынастычных сувязяў князёў Манака, каралёў Швецыі і Францыі.

У касцёле захоўваюцца мошчы навагрудскіх пакутніц – адзінаццаці сясцёр-назаратанак, якія ахвяравалі свае жыцці за арыштаваных мясцовых жыхароў. 120 мужчын, уключаючы мясцовага ксяндза, чакалі смяротнага пакарання. Манашкі ведалі, што ідуць на смерць. Іх расстралялі раніцай 1 жніўня 1943 года за некалькі кіламетраў ад Навагрудка. А ў 1945 іх перазахавалі ля касцёла.

Блажэнныя – першы крок да прызнання сясцёр святымі. Для гэтага неабходна здзяйсненне мінімум двух цудаў, напрыклад, неспадзяванага выздараўлення. Факт павінны пацвердзіць медыкі. А пакуль мошчы блажэнных, да якіх штогод едуць тысячы вернікаў, сталі падставай для надання навагрудскаму касцёлу статуса санктуарыя.