У Казахстане сустракалі ўдзельнікаў місіі з МКС, сярод якіх і наш суайчыннік

4 октября 2018

Тры члены экіпажа МКС: Алег Арцем’еў, наш суайчыннік, і астранаўты NASA Эндру Фойстэл і Рычард Арнальд сёння вярнуліся на Зямлю.

Прызямленне адбылося ў казахстанскім стэпе ў 14:45 па мінскім часе. На арбіту каманда адправілася ў сакавіку і знаходзілася там 197 сутак. Стомленых, але шчаслівых касманаўтаў сустракалі экзатычнымі падарункамі.

Безумоўна, самае прыемнае пасля вяртання з далёкага падарожжа - убачыць вочы сваіх родных. Сям'я Алега Арцем’ева чакае сустрэчы з вялікім нецярпеннем.