Касманаўты Раскосмасу павіншавалі навукоўцаў з Днём беларускай навукі

24 января 2020
У гэтую нядзелю - Дзень беларускай навукі. Віншаванні на адрас нашых навукоўцаў прыйшлі прама з арбіты - расійскія касманаўты Аляксандр Скварцоў і Алег Скрыпачка запісалі віншаванне на борце МКС.

Беларусь і Расія паспяхова працуюць над стварэннем сумесных праектаў

Хутка з'явіцца новы сумесны спадарожнік. Распазнаванне здымкі ў ім павялічаць да 35  сантыметраў. Акрамя гэтага пашыраць магчымасці групоўкі спадарожнікаў. Зараз у яе будуць уваходзіць 7 касмічных апаратаў. Такое аб'яднанне дазволіць атрымліваць інфармацыю практычна ў рэжыме анлайн.

Аляксандр Скварцоў, касманаўт:

Дарагія беларускія сябры!

Мы, касманаўты Раскосмасу  Аляксандр Скварцоў  і Алег Скрыпачка, сардэчна віншуем навуковую грамадскасць Беларусі з Днём беларускай навукі.

Касмічная галіна Беларусі ўпэўнена развіваецца. Асвоена вытворчасць шэрагу высокатэхналагічных сістэм, кампанентаў, матэрыялаў для касмічнай тэхнікі. Сумесна з расійскімі калегамі ствараецца новы расійска-беларускі апарат дыстанцыйнага зандзіравання  Зямлі. Прыборы, створаныя беларускімі навукоўцамі, паспяхова выкарыстоўваюцца на МКС.