Касманаўт Алег Навіцкі завёў старонку ў Instagram

14 января 2017

Камандзір экіпажа "Саюз" - наш суайчыннік касманаўт Алег Навіцкі, які знаходзіцца на борце МКС, завёў старонку ў Instagram.

"Толькі што Тама і Шэйн завяршылі выхад у адкрыты космас", - з гэтага запісу пачаў касманаўт весці сваю фотасправаздачу. Апошні малюнак прымацаваны літаральна гадзіну таму. Алег Навіцкі падзяліўся працоўнымі момантамі - здымкі Зямлі. Паказаў камандзір,  як на МКС запускаюць нанаспадарожнікі і павіншаваў падпісантаў са старым Новым годам. Размешчаная таксама фатаграфія сумеснай вячэры пасля працоўнага дня. Такім чынам, зараз кожны, каму цікавы космас і тое, што адбываецца на борце станцыі,  можа сачыць за апошнімі падзеямі практычна ў рэжыме рэальнага часу.