У водпуск на радзіму. Трэці беларус, які пераадолеў зямную гравітацыю, касманаўт Алег Навіцкі сёння прыехаў у Беларусь. А ўжо ўвечар уся сям'я сабралася ў Чэрвені, на малой радзіме Алега Навіцкага. Нашаму карэспандэнту Антаніне Станкевіч атрымалася ўбачыць касманаўта на Зямлі.
Сустракаць Алега Навіцкага сабраліся ўсе суседзі. Для невялікага Чэрвеня вяртанне знакамітага земляка - ужо свята. Сярод гэтых людзей, як даўнія знаёмыя, так і тыя, хто ведае Алега, хіба што дзякуючы тэлесюжэтам.
Больш за ўсіх хвалюецца маці - Валянціна Эдуардаўна. Любімы сын упершыню на радзіме з моманту прызямлення. Абавязковыя дранікі дымяцца на стале.
Не патрэбен бераг турэцкі - гэта як раз пра Алега Навіцкага. Кожны водпуск - у Беларусь. Тут любімыя людзі, сябры і проста родны дом.
Роўна 20 гадоў назад Алег Навіцкі ад’язджаў менавіта адгэтуль. Наперадзе было паступленне ў Барысаглебскае вучылішча. Алег ужо тады ведаў - яго мара здзейсніцца, аднак, не ведаў, што настолькі. У выніку ён падняўся на вышыню 430 кіламетраў.
Водпуск крыху меней за тыдзень. А далей ужо зямныя будні. Рэабілітацыя, вучоба, трэніроўкі, экзамены. Яно і зразумела! Прымаўку праз церны да зорак склалі не проста так.
Наступны раз Алег апынецца на радзіме як мінімум праз паўгода. А ў верасні яго чакае найважнейшая падзея ў яго жыцці - яму трэба будзе прайсці медыцынскую камісію. Ад яе вынікаў залежыць, ці атрымаецца Алегу Навіцкаму яшчэ раз убачыць Зямлю з акна ілюмінатара.