Касманаўт Алег Навіцкі, які знаходзіцца на борце МКС, завёў старонку ў Instagram

14 января 2017

Камандзір экіпажа "Саюз", наш суайчыннік - касманаўт Алег Навіцкі, які знаходзіцца на борце МКС, завёў старонку ў Instagram. "Толькі што Тама і Шэйн завяршылі выхад у адкрыты космас", - напісаў касманаўт у першым паведамленні. Таксама Навіцкі паказаў, як на МКС запускаюць нанаспадарожнікі, а таксама павіншаваў падпісчыкаў са Старым Новым годам. Такім чынам, зараз кожны можа сачыць за апошнімі падзеямі на борце касмічнай станцыі.