Касмічныя падарункі і ёлка з краіны троляў

5 декабря 2016

На сцэне мінскага Палаца дзяцей і моладзі ў творчым паядынку сышліся Дзяды Марозы і Снягуркі. Толькі прыехалі чароўныя дуэты не з Паўночнага полюса, а з розных раёнаў сталіцы, каб прапанаваць уласныя сцэнарыі і традыцыі святкавання Новага года: паводле стараславянскіх звычаяў, у рэтра або нават футурыстычным стылі. У выступленнях па-святочнаму загучалі сучасныя песні, а навагоднія героі атрымалі рысы вядомых персанажаў фільмаў. А ўжо напрыканцы тыдня два самыя крэатыўныя сталічныя навагоднія дуэты паспрабуюць свае сілы ў творчым супрацьстаянні з Дзядамі Марозамі і Снягуркамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў пятніцу.