Касметычная кампанія "Модум" абнавіла вядомы брэнд "32 жамчужыны"

28 августа 2019

Зубная паста, распрацаваная спецыяльна для беларусаў, з'явілася на прылаўках магазінаў. Касметычная кампанія "Модум" абнавіла вядомы брэнд "32 жамчужыны". Над унікальнай формулай спецыялісты працавалі больш за паўгода, абапіраліся на даследаванні стану здароўя жыхароў краіны. Так, у нашым рацыёне не хапае комплексу вітамінаў і шэрагу мікраэлементаў. А стаматолагі адзначаюць амаладжэнне карыесу і кроватачывасці дзёснаў. Па выніках спецыяльных тэстаў з 60 узораў выбралі самы аптымальны прадукт, які  адпавядае запытам і перавагам беларусаў.

Кампанія плануе прадаваць больш за два мільёны цюбікаў абноўленай зубной пасты за год.