Карупцыйны скандал на прадпрыемстве "Гомельтранснафта "Дружба"

20 февраля 2017

Сёння Камітэт дзяржбяспекі Беларусі распаўсюдзіў паведамленне аб карупцыйным скандале на прадпрыемстве "Гомельтранснафта "Дружба". Затрыманы гендырэктар прадпрыемства ў момант атрымання хабару ў 5 000 долараў ад былога намесніка старшыні Прэзідыума Акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Цімашпольскага. 

Як паведамляюць у КДБ, у 2015 годзе кіраўнікі распрацавалі злачынную схему. Прадпрыемства "Гомельтранснафта" заключыла дагавор на рамонт нафтаправода Мазыр - Брэст з адной з украінскіх кампаній. Сума здзелкі склала 8 мільярдаў недэнамінаваных рублёў. Каб абысці заканадаўства і перавесці у наяўнасць частку злачынных прыбыткаў, фігуранты прыцягвалі дзейнасць падкантрольных камерцыйных структур і індывідуальных прадпрымальнікаў. Паводле матэрыялаў справы, Сасноўскі суправаджаў рэалізацыю кантракта і забяспечваў авансавыя плацяжы. А Цімашпольскі пераводзіў у наяўнасць і размяркоўваў грошы паміж удзельнікамі. Абодва фігуранты ўзяты пад варту.