Карупцыйную схему ў алкагольнай галіне раскрыў Камітэт дзяржбяспекі Беларусі

22 октября 2019
Са сваіх пасад знятыя старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аляксандр Забела і генеральны дырэктар ААТ "Мінск Крышталь"  Станіслаў Іодзіс. Гэтую інфармацыю нам сёння пацвердзілі ў прэс-службе ўрада Беларусі.

У поле зроку аператыўнікаў патрапілі два бізнесмены, якія лабіявалі за хабары  інтарэсы сваіх камерцыйных кампаній. За грашовую ўзнагароду вырашалі задачы паставак прэпаратаў, інгрэдыентаў і абслугоўвання абсталявання. Службовыя асобы прадпрыемстваў алкагольнай прамысловасці ў Мінскай і Віцебскай абласцях атрымлівалі за садзейнічанне ад 500 да 15 000 долараў у залежнасці ад сумы кантракта. Фігуранты далі паказанні і супрацоўнічаюць са следствам. Усяго заведзена сем крымінальных спраў за атрыманне хабару і адна - за дачу хабару. У дачыненні да чатырох фігурантаў  ужыта мера абмежавання ў выглядзе ўзяцця пад варту.