Лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці Узброеных сіл
Выхаванне сапраўднага патрыёта - адна з прыярытэтных задач палітыкі нацыянальнай бяспекі. Пра гэта сёння заявіў Міністр абароны краіны Віктар Хрэнін падчас падвядзення вынікаў творчага конкурсу сярод журналістаў. Сёння ваеннае ведамства актыўна працуе на павышэнне прэстыжу ў арміі. Аб'ектыўныя матэрыялы ў СМІ як раз і закліканыя паказаць гэтую працу. Каля 4 тысяч публікацый, больш за 200 гадзін у тэлеэфіры прысвячаецца пытанням арміі. Невыпадкова вынікі конкурсу падводзяць напярэдадні 23 лютага - паказаць сапраўднае жыццё вайскоўца, каб Дзень абаронцаў Айчыны адзначалі ў кожнай сям'і.
Карэспандэнты АТН сярод пераможцаў у конкурсе
Пераможцамі і лаўрэатамі конкурсу сталі журналісты, фатографы і рэдакцыі з усёй краіны. Сярод іх і нашы калегі - карэспандэнты аддзела крымінальных навін Уладзімір Каралёў і Аляксандр Камовіч. Акрамя таго, ужо які год запар творчы калектыў АТН становіцца лепшым у намінацыі "Цеснае і плённае супрацоўніцтва".