Карэспандэнта Яна Пашкевіча адзначылі на рэспубліканскім конкурсе ў намінацыі "Аўтарскі матэрыял"

17 ноября 2017

Напярэдадні прафесійнага свята віншаванні прымаюць работнікі сельскай гаспадаркі і хлебаробы.

Падводзяць і вынікі цяперашняга жніва. Актыўна за ходам уборачнай сочаць і нашы калегі - журналісты. Іх відэарадыё і друкаваныя матэрыялы адзначылі на рэспубліканскім конкурсе. Так, лепшым рэпартажам стаў сюжэт пра дзень з жыцця хлебароба карэспандэнта Агенцтва тэленавін Яна Пашкевіча. Ён перамог у намінацыі "Аўтарскі матэрыял".

Дыпломы атрымалі і прадстаўнікі рэгіянальных СМІ. Усяго на конкурс "Жніво 2017. І хлебам адзіныя" падалі паўтары сотні аўтарскіх матэрыялаў. У 7 намінацыях выбралі 22 творчыя працы, якія сёлета выйшлі ў эфір.