Корпус ДРАЦ "Ждановічы" адкрыўся пасля рэканструкцыі

21 декабря 2016

Пад Мінскам адкрыўся пасля рэканструкцыі корпус дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Ждановічы". Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўдзельнічалі віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін і кіраўнік МНС Уладзімір Вашчанка. У трохпавярховым будынку - пакоі адпачынку, працэдурныя кабінеты і новая мэбля. Галоўнае, што ў будынку прадугледжана безбар'ернае асяроддзе. Штогод у цэнтры праходзяць лячэнне амаль 5 тысяч дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Анатоль Калінін, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Мы прайшлі і ацанілі вельмі высокі ўзровень будаўнічых прац, якасць інтэр'ераў, напаўненні. Ёсць усе выгоды для таго, каб дзеці з забруджаных тэрыторый прыехалі на месяц і аздаравіліся. Вось гэта і ёсць дзяржаўная палітыка, якую па патрабаванні Кіраўніка дзяржавы праводзіць урад".

У Беларусі штогод праходзяць аздараўленне 65 тысяч дзяцей, якія пражываюць у зонах забруджвання радыенуклідамі.