Кароткі нумар па пытаннях утрымання і якасці рамонту вуліц адкрывае Камітэт дзяржкантролю

20 июня 2023

Камітэт дзяржкантролю сёння адкрывае кароткі нумар па пытаннях утрымання і якасці рамонту вуліц.

Можна паведаміць аб няякасна выкананых работах, аб выпадках безгаспадарчасці, звязаных з абслугоўваннем вуліц, аб фактах парушэння заканадаўства.