Кароткі нумар 115 замест cямізначных нумароў жыллёва-камунальнай гаспадаркі

14 апреля 2016

Сямізначныя нумары жыллёва-камунальнай гаспадаркі, звязаныя з абслугоўваннем насельніцтва, пераведзеныя на кароткі нумар 115. Аператары кантакт-цэнтра працуюць кругласутачна і штодня прымаюць каля 60 тысяч званкоў. Спецыялісты службы манітораць выкананне работ і кансультуюць насельніцтва. Зараз распрацоўваюць і мабільныя сэрвісы, якія дазволяць больш аператыўна атрымліваць інфармацыю.

Нагадаем, кантакт-цэнтр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінска працуе з лістапада мінулага года. За гэты час аператары кол-цэнтра прынялі 180 тысяч зваротаў ад жыхароў сталіцы.