Каранавірус разарае планету. У такім меркаванні сыходзяцца эканамісты па ўсім свеце

12 апреля 2020
Ужо пачынаюць падлічваць рэальныя страты і рабіць прагнозы, колькі спатрэбіцца часу і сродкаў, каб рэанімаваць становішча - лік на трыльёны долараў. Кіраўнік МВФ у нядаўняй заяве не выключыла палягчэння сітуацыі ў наступным годзе. Для гэтага трэба "прадухіліць хвалю банкруцтваў і звальненняў, што пагражаюць не толькі аднаўленню эканомікі, але і грамадскай згодзе".

Вядома, зрабіць гэта не так проста. Кожны дзень вымушанага каранціну можа стаць апошнім для бізнесу. Сусветная эканоміка ўжо пазбавілася каля трох мільярдаў працаўнікоў - адны ў вымушаным водпуску, другія трапілі пад скарачэнне. У што абыдзецца каранцін? Эканамічны агляд падрыхтавала Вераніка Бута.