Каранавірус. Пандэмія і ІНФАдэмія. Глядзіце ток-шоу заўтра ў 19:00

1 мая 2020
Тэма, якая апошнія месяцы заняла ўсе першыя палосы СМІ, запоўніла эфір і тэлеграм-супольнасці. Каранавірус. Пандэмія і ІНФАдэмія. Што гэта - самая страшная эпідэмія ў найноўшай гісторыі або дымавая заслона для пэўных сіл і рашэнняў?

Беларусь  выбрала свой шлях. І зараз не толькі змагаецца з вірусам, колькі вымушаная адлюстроўваць стрэлы крытыкі  і з Захаду, і з Усходу. Змагацца з адкрытымі фэйкамі. Хто мае рацыю - пакажа час. Мы ж усе гэтыя месяцы пастаянна даём слова ў эфіры  урачам, пацыентам, экспертам з розных сфер. А ў гэтую суботу  ўпершыню  збяром іх у адной студыі, каб даць шчырую і непрадузятую карціну  таго, што адбываецца ў краіне. Уключайце "Беларусь 1" заўтра ў 19:00.

Звяртаем вашу ўвагу, што вячэрняе шоу "Макаёнка, 9" выйдзе ў эфір у суботу пасля праграмы "Панарама".