Каранавірус можа распаўсюджвацца малымі партыямі аж да сярэдзіны лета гэтага года

3 февраля 2020
Згодна з прагнозамі навукоўцаў,  вірус  можа распаўсюджвацца малымі партыямі аж да сярэдзіны лета гэтага года. На дадзены момант у Кітаі больш за 17 тысяч інфіцыраваных і ўжо 362 загінуўшых. Варта адзначыць і пазітыўную дынаміку выздараўленняў - 487 пацыентаў вылечыліся. Найбольшая колькасць хворых за межамі Кітая - у Японіі, Тайландзе і Паўднёвай Карэі. Адзін смяротны выпадак зафіксаваны на Філіпінах. 

Меры рэагавання


Прэм'ер-міністр Расіі сёння падпісаў нацыянальны план па барацьбе з распаўсюджваннем эпідэміі. Ён прадугледжвае дэпартацыю замежных грамадзян з каранавірусам. Таксама Расія прыпыніць чартарныя рэйсы з Кітая і абмяжоўвае ўезд для іншаземцаў праз усе пункты пропуску, акрамя аэрапорта Шарамецьева. 

Уезд іншаземцам, якія пабывалі ў Хубэі,  забараніла Паўднёвая Карэя. Японія  адмовілася пускаць заражаных. Да канца лютага спыняюць палёты ў Кітай  Lufthansa і Austrian Airlines.