Каранавірус і каранафэйкі

15 марта 2020
Дарэчы, што датычыцца  медыяшуму, што раздуваецца вакол каранавіруса, то хочацца звярнуць увагу некаторых панікёраў у сацсетках і блогасферы. Міністэрства аховы здароўя сёння растлумачыла, чаму не закрываюцца межы. Гэта не стане панацэяй ад распаўсюджвання інфекцыі. Ды і 7 з 8 завозных выпадкаў віруса выявілі ў беларусаў. І зараз з-за гэтага не пускаць нашых грамадзян назад у краіну?

Вось свежы прыклад, што ў інтэрнэце раздуваюць каранафэйкі. Міністэрства аховы здароўя дало афіцыйны адказ-абвяржэнне аб нібыта недахопе вольных коек у бальніцах Гродна. Мясцовая блогерша выклала ў Сетку аўдыязапіс пра гэта. Інфармацыя не пацвярджаецца. Інтэрнэт-заклікі да ўсеагульнага каранціну -  гэта папулізм. Распаўсюджванне віруса можа і запаволіцца. Аднак тады ён павінен быць перманентным і працягвацца, пакуль на планеце не знікнуць усе ачагі. А пакуль няма вакцыны  - гэта ўтопія. Зараз іншае пытанне -  якой цаной прастой прадпрыемстваў і таму падобнае будзе каштаваць нацыянальнай эканоміцы? 

Можа стацца так, што наступствы акажуцца куды больш горшыя. Аб'ектыўна, ці ёсць прычыны для такіх радыкальных мер? Не забывайце, што смяротных зыходаў у Беларусі не было выяўлена наогул ні аднаго. Трое ўжо выпісаныя. Чым не сведчанне якасці працы сістэмы аховы здароўя? 

Батыр Бердыклычаў, прадстаўнік САЗ у Беларусі: "Мы ведаем, што не ва ўсіх краінах еўрапейскага рэгіёна, асабліва Заходняй Еўропы, захавалася служба санітарна-эпідэміялагічнага нагляду. Г.з. у іх няма магчымасці выяўляць і адсочваць кантакты першага ўзроўню ўсіх хворых так, як гэта рэкамендуецца, неабходна для стрымлівання эпідэміі. У Беларусі такая сістэма захавалася і даволі добра функцыянуе. Аб чым гэта гаворыць? Аб тым, што інфекцыя знаходзіцца пад поўным кантролем і ўсе кантакты адсочаны. Г.з. сістэма можа адсачыць, адкуль прыйшоў вірус і куды ён дзеўся. Таму краіна знаходзіцца ў той катэгорыі краін, дзе няма прыкмет мясцовай перадачы інфекцыі. Таму нейкія вельмі жорсткія меры абмежавальнага характару на гэтай стадыі не рэкамендуюцца  таму, што карысць ад іх не перавышае магчымыя негатыўныя наступствы".