Патрыятычны праект "Беларусь памятае". Партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны прадэманстравалі ў незвычайным фармаце. 13 фотаздымкаў сваіх прадзедаў падрыхтавалі фіналісткі Рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна". Кожная прыгажуня паказала баявую гісторыю ветэрана, а пасля адбылася незвычайная фотасесія "Нашчадкі Перамогі". Фотаздымкі пад хэштэгам "Беларусь памятае" даступныя і ў сацыяльных сетках.
Таксама фіналісткі "Каралевы Вясны" сустрэліся з ветэранамі, тыя дзяліліся ўспамінамі аб Вялікай Перамозе, а потым усе разам выканалі ваенныя песні.
"Каралева Вясна" паўдзельнічала ў праекце "Беларусь памятае"
27 апреля 2019













