Калідор бяспекі

28 ноября 2014

Новы незвычайны праект стартаваў у 59-й сталічнай школе. Тут маленькім вучням графічна тлумачаць правілы дарожнага руху і паводзін на вадзе, а таксама расказваюць, як весці сябе з незнаёмымі людзьмі. Каб дзеці лепей успрымалі інфармацыю, у школьным калідоры размясцілі жалюзі з выявай дарожных знакаў, пешаходных пераходаў і святлафораў.


Такі калідор бяспекі першы ў рэспубліцы. У найбліжэйшы час ён з'явіцца і ў 217-й сталічнай школе.