У Беларусі выяўлена 40 выпадкаў адру

3 апреля 2018

Зараз на поўдні краіны 11 пацверджаных выпадкаў. Сюды вірус трапіў з Адэсы, дзе першы пацыент адпачываў разам з сям'ёй. Адзін выпадак у Брэсцкім рэгіёне – у Ляхавічах. Ён родам з Ваўкавыска. Усяго ў Беларусі выяўлена 40 выпадкаў адру. Медыкі гавораць, што захворваюць тыя, хто не быў прышчэплены.

Іна Карабан, намеснік начальніка аддзела Міністэрства аховы здароўя Беларусі:

"У нас, вядома, еўрапейскі рэгіён, вельмі вялікая колькасць выпадкаў зарэгістравана ў Сербіі, Румыніі. Ёсць у Францыі, само сабой, ёсць Украіна, там працэс не спыняецца і выпадкі рэгіструюцца практычна ўжо пастаянна. Калі чалавек едзе, ён можа гэту інфармацыю знайсці ў СМІ, на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя".

Перад падарожжам у гэтыя краіны прышчэпку неабходна зрабіць за два тыдні. Менавіта столькі трэба арганізму, каб вакцына падзейнічала. Ін'екцыя даступная ў кожнай паліклініцы па месцы жыхарства. Калі вы не помніце аб дзіцячых прышчэпках, даведацца аб вакцынацыі можна па аналізе крыві.