Старажытны Капыль - сталіца дваццаць восьмага Дня беларускага пісьменства. Форум пройдзе 5 верасня. Зараз у горадзе час падрыхтоўкі і дадатковага добраўпарадкавання. Для абмеркавання арганізацыйных пытанняў сёння ў Капылі прайшло пасяджэнне нацыянальнага аргкамітэта з удзелам мясцовай улады і адказных прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў. Сярод актуальных тэм - зацвярджэнне праекта праграмы форуму, канцэпцыі цырымоніі адкрыцця і закрыцця Дня беларускага пісьменства, а таксама аздаблення сцэны.
Па выніках пасяджэння аргкамітэта галоўным рэжысёрам Дня беларускага пісьменства прызначана Агата Мацко. Па яе задумцы адкрыццё форуму пройдзе пад тэматычнай назвай "Спевы дуброў", цырымонію закрыцця плануюць зрабіць у фармаце мюзікла. Лейтматывам усіх мерапрыемстваў стануць Год народнага адзінства і 80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Капыль рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства
16 июня 2021













