Канцэрты, тэматычныя выставы і не толькі. Брэст святкуе Дзень горада

28 июля 2020
76-я гадавіна вызвалення ад захопнікаў. Дзень горада адзначаюць сёння ў Брэсце. Першыя ўрачыстасці пачаліся ля помніка вызваліцелям. Ад фашысцкай чумы Брэст ачысцілі войскі 1-га Беларускага фронту ў выніку Люблінска-Брэсцкай аперацыі. Гэты дзень стаў сімвалам адраджэння і незалежнасці горада. Подзвіг вызваліцеляў і сёння жыве ў сэрцах. Жывыя кветкі нясуць да Вечнага агню Брэсцкай крэпасці. Ушанаваць памяць прыйшлі гараджане, прадстаўнікі дыпламатычных місій і ветэраны.

Андрэй Базылюк, ветэран Вялікай Айчыннай вайны: "Гэтае свята павінны святкаваць не толькі мы, а нашы праўнукі, прапраўнукі! Столькі загінула людзей… Я ніколі не іду без кветак, ніколі".

Свята будзе працягвацца да позняга вечара. Наперадзе  святломузычнае воднае шоу і канцэрты пад адкрытым небам.