Канцэртны аркестр "Няміга" прадэманстраваў праект "Дзіцячы/недзіцячы канцэрт"

19 апреля 2019

Адносіны дарослых і дзяцей праз сумеснае выкананне музыкі! Канцэртны аркестр "Няміга" прадэманстраваў новы праект "Дзіцячы/недзіцячы канцэрт". На адной сцэне з прафесійным духавым аркестрам юныя лаўрэаты міжнародных конкурсаў і стыпендыяты спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

У першым аддзяленні - класічная музыка: творы Вэрдзі, Баха, Крайслера. У другой частцы канцэрта біг-бэнд аркестра прадставіў новыя творы кампазітара і аранжыроўшчыка Аляксандра Гямбіцкага, а таксама папулярныя мелодыі ў сучасным гучанні.