Не забыліся і пра музычную падзяку ўрачам. Традыцыйны канцэрт у Палацы Рэспублікі адбудзецца. Але каб не адрываць урачоў ад рабочых месцаў або сямейнага святкавання, беларускія артысты і медыйныя асобы праспяваюць з Вялікай залы галоўнай сцэны краіны адразу на экраны тэлевізараў. Двухгадзіннае шоу пад партытуры Прэзідэнцкага аркестра. Музычныя нумары будуць спалучацца з відэавіншаваннямі ад вядомых беларусаў.
Поўную версію канцэрта пакажа сёння тэлеканал "Беларусь 3" у 22:45.
Канцэрт у Палацы Рэспублікі. Музычная падзяка ўрачам
21 июня 2020













