Канцэрт у Парку Перамогі. Павіншаваць беларусаў прыехалі "Хор Турэцкага" і група Soprano

8 мая 2018

У гэтыя хвіліны ў Парку Перамогі пачынаецца канцэрт. Павіншаваць беларусаў са святам прыехалі "Хор Турэцкага" і група Soprano. Там працуе і наша здымачная група.

На сувязь са студыяй выходзіць Вольга Мядзведзь. Вольга, добры дзень! Якія сюрпрызы падрыхтавалі артысты? (прамое ўключэнне).

Добры вечар! Безумоўна, у такім сімвалічным месцы, як музейна-паркавы комплекс "Перамога" ў пярэдадзень светлага свята - гэта песні ваенных гадоў. "Хор Турэцкага" і арт-група Soprano прывезлі ў беларускую сталіцу акцыю "Песні Перамогі". Гэты праект аб'ядноўвае краіны-ўдзельніцы Вялікай вайны - гэта своеасаблівы мост для двух стагоддзяў... са страшных кровапралітных пор у сучаснасць. У праграме самыя вядомыя і ўпадабаныя хіты. "Кацюша", "Смуглянка", "Тры танкісты", "Цёмная ноч", "Майскі вальс" і шматлікія іншыя.