Грукат станкоў сёння зліваецца ў адну мелодыю з гучаннем саксафонаў, гітар, барабанаў. Аркестр Міхаіла Фінберга дае канцэрт прама ў цэху БелАЗа. Менавіта тут збіраюць і выпрабоўваюць адны з самых вялікіх кар'ерных самазвалаў у свеце. У прамысловай акустыцы гучыць песенная класіка ўжо шосты год запар. Традыцыйна напярэдадні 8 Сакавіка Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі збірае тут поўную залу. У Жодзіна павіншаваць супрацоўніц буйнога прадпрыемства краіны прыехалі складам 60 чалавек. Шлягеры спяваюць Вашчук, Прыма-Вера, Тамэла.
Кранаўшчыцы, майстры, аператары станкоў. На заводзе з 60-гадовай гісторыяй працуе 11 тысяч чалавек. Амаль 40% ад гэтай лічбы - жанчыны. Кіраўніцтва БелАЗа, прадстаўнікі абласной выканаўчай вертыкалі павіншавалі і тых дам, якія збіралі першыя вялізныя грузапад'ёмнікі. Самай вопытнай сёлета 100 гадоў. І жартуюць, што яе дэбютны БелАЗ яшчэ на хаду. А вось самазвалы ад маладых спецыялістак, якія, дарэчы, сёння атрымалі першую прэмію, зараз праходзяць выпрабаванні кар'ерамі многіх краін свету.
Больш за гадзіну прафсійныя вакалісты і інструменталісты выступалі сярод аўтамабільных гігантаў. Дарэчы, мужчыны не адрываліся ад рабочага працэсу. З канвеера пад музыку сышоў чарговы БелАЗ.