Канцэрт для ветэранаў рыхтуюць вучні глебаўскай музычнай школы

8 мая 2020
Святочную праграму рыхтуюць вучні і настаўнікі ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў нумар 10, якая носіць імя савецкага беларускага кампазітара Яўгена Глебава. У музычнай праграме песні ваенных гадоў, перакладзеныя на розныя інструменты. «Дзень Перамогі», «Кацюша», «Венскі вальс» Лучанка і іншыя вядомыя творы, прысвечаныя ваеннай тэматыцы, гучаць як сольна, так і ў аркестравай інтэрпрэтацыі. Святочны канцэрт для ветэранаў плануецца правесці ў пашыраным варыянце і 1 чэрвеня.