Збалансаванае развіццё рэгіёнаў будзе замацавана ў праекце канцэпцыі дзяржаўнай рэгіянальнай палітыкі. Як адзначылі ў Мінэканомікі, асноўная мэта новага дакумента - скараціць міжрэгіянальную дыферэнцыяцыю паміж абласцямі, у першую чаргу па заработнай плаце. Таму асноўны акцэнт - прапанаваць альтэрнатыву абласным гарадам і Мінску ў частцы занятасці, даходаў і камфортнага пражывання. Для вырашэння гэтай мэты ў першую чаргу будуць стварацца рабочыя месцы з годнай зарплатай, для гэтага плануюць абнаўляць дзеючыя і адкрываць новыя сучасныя вытворчасці ў рэгіёнах.
Таксама вялікая ўвага будзе надавацца камфортным умовам пражывання. У першую чаргу гэта датычыцца жылля, медыцынскага абслугоўвання, адукацыі, транспарту і ЖКГ.













