Кантраляваць хуткасны рэжым эфектыўна

14 января 2021
Новыя метады кантролю хуткасці. ДАІ Мінскай вобласці ў гэтыя дні патрулюе ажыўленыя хуткасныя магістралі з ужываннем сакрэтнага і змяшанага кантролю. Пры гэтым  выкарыстоўвае і аўтамабілі грамадзянскай афарбоўкі. Парушэнні фіксуюць з дапамогай радара, пасля гэтага другі экіпаж спыняе вадзіцеля для гутаркі. У ДАІ заўважылі:  такія меры добра сябе зарэкамендавалі ў папярэднія гады і цяпер будуць прымяняцца часцей.

Акрамя таго, ДАІ кантралюе і правілы стаянкі. Прыбор "Паркрайт" дазваляе аўтаматычна выяўляць парушальнікаў па дзяржнумарах і адпраўляць інфармацыю ў агульную базу для апрацоўкі. Пасля гэтага вадзіцелям прыходзяць паведамленні аб неабходнасці аплаціць штраф.