Кантралёры Мінсктранса будуць спыняць грамадскі транспарт паміж прыпынкамі і заходзіць у аўтобусы

7 Кастрычніка 2019

Новы фармат кантролю за безбілетнымі пасажырамі ў грамадскім транспарце. Ужо заўтра кантралёры Мінсктранса будуць спыняць грамадскі транспарт па маршруце і заходзіць у аўтобусы паміж прыпынкамі. Правяральшчыкам выдадуць  спецыяльную ўніформу і жэзлы. Як і пры звычайнай праверцы,  валідатары адразу заблакіруюцца. Пакуль у Мінску у тэставым рэжыме будуць працаваць некалькі брыгад кантралёраў.

З пачатку года штраф за безбілетны праезд атрымалі каля 100 тысяч  пасажыраў. Як адзначылі ў  Мінсктрансе,  галоўнае мэта новаўвядзення - не столькі  выяўленне  безбілетнікаў, а найперш  стымуляванне  гараджан  аплачваць  праезд загадзя.