Кантрасны сакавік! Днём плюс, ноччу мінус

16 марта 2020
На гэтым тыдні, па словах сіноптыкаў, слупкі тэрмометраў у некаторых раёнах дасягнуць 12 градусаў. Такі тэмпературны рэжым больш адпавядае сярэдзіне красавіка. У Мінскай вобласці ў дзённыя гадзiны тэмпература будзе трымацца ад плюс 6 да плюс  10 градусаў. Ноччу тэмпература паветра складзе ад мінус 3 да 5 са знакам плюс. Ноччу і раніцай магчымы туман.

Бліжэй да выхадных пахаладае. Магчымы ападкі, дзённая тэмпература паветра апусціцца да нуля, ноччу чакаюцца замаразкі  да мінус 5.